Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ціскаць2, ; незак. (спец.).

Друкаваць з дапамогай друкарскага прэса.

ціскі, .

  1. Прыстасаванне для заціску і трымання прадмета пры яго апрацоўцы.

  2. перан. Тое, што пазбаўляе свабоды дзеяння, ставіць у цяжкае бязвыхаднае становішча.

  • Узяць у ціскі — 1) прыгнятаючы, поўнасцю падпарадкаваць сабе; 2) пра двухбаковы ахоп войск праціўніка.

|| прым. цісковы, .

цісненне, , н.

  1. Выцісканне на чым-н. (скуры, метале і пад.) рэльефных узораў, адбіткаў.

  2. Рэльефны адбітак, узор, атрыманы такім спосабам.

    • Шпалеры з залатым цісненнем.

ціснёны, .

  1. Атрыманы пры дапамозе ціснення (у 1 знач.).

    • Ц. ўзор.
  2. З цісненнем (у 2 знач.).

    • Сумка з каляровай ціснёнай скуры.

ціснуцца, ; незак.

  1. Прыціскацца, набліжацца да каго-, чаго-н.

    • Ц. адзін да аднаго, каб хутчэй выйсці.
  2. Жыць у цеснаце.

    • Дзве сям’і ціснуліся ў адным пакойчыку.
  3. Пасоўвацца, набліжацца цясней адзін да аднаго, каб вызваліць месца.

  4. перан. Скупіцца, скнарнічаць (разм.).

    • Раскашэльвайся, не трэба так ц.

ціснуць, ; незак.

  1. Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.

    • Ц. пальцам на кнопку званка.
    • Пара цісне на сценкі катла.
  2. перан. Прыгнятаць, душыць.

    • Боль ціснуў грудзі.
  3. Сціскаць.

    • Крыгі ціснулі лодку.
    • Ц. руку.
  4. Пра абутак, адзежу: быць цесным, сціскаць цела.

    • Чаравікі ц.
    • Пінжак цісне ў плячах.
  5. Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.

    • На яго ціснулі, прымушалі завяршаць работу.
  6. Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.

    • У час вайны людзей ціснуў голад.
  7. Прыціскаць, туліць.

    • Маці ціснула дзіця да грудзей.
  8. Выціскаць.

    • Ц. сок з яблык.
    • Ц. алей.
  9. Пра віно, гарэлку і пад. — рабіць саматужным спосабам, гнаць (разм.).

  10. Быць моцным, інтэнсіўным.

    • Мароз цісне.
  11. Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (разм.).

    • Ц. дысертацыю.

цітаўка, , ж.

  1. Гатунак яблыні, якая дае буйныя кісла-салодкія плады.

  2. Плод гэтай яблыні.

цітла, , н.

У сярэдневяковай пісьменнасці: надрадковы знак у выглядзе ламанай рыскі над словамі, напісанымі скарочана або над літарамі, калі яны абазначалі лічбу.

|| прым. цітлавы, .

цітр, , м.

  1. Надпіс на кадры ў кінафільме, што перадае словы дзеючых асоб.

  2. У хіміі: канцэнтрацыя раствору, што ўжываецца для цітравання.

|| прым. цітравы, .

цітравальшчык, , м.

Асоба, якая займаецца цітраваннем.

|| ж. цітравальшчыца, .