ціснуць дзеяслоў | незакончанае трыванне
-
Налягаць сваім цяжарам на каго-, што-н.
- Ц. пальцам на кнопку званка.
- Пара цісне на сценкі катла.
-
пераноснае значэнне: Прыгнятаць, душыць.
- Боль ціснуў грудзі.
-
Сціскаць.
- Крыгі ціснулі лодку.
- Ц. руку.
-
Пра абутак, адзежу: быць цесным, сціскаць цела.
- Чаравікі ц.
- Пінжак цісне ў плячах.
-
Настойваць, дамагацца, напіраць, прымушаць.
- На яго ціснулі, прымушалі завяршаць работу.
-
Мучыць, турбаваць празмернымі цяжкасцямі.
- У час вайны людзей ціснуў голад.
-
Прыціскаць, туліць.
- Маці ціснула дзіця да грудзей.
-
Выціскаць.
- Ц. сок з яблык.
- Ц. алей.
-
Пра віно, гарэлку і пад. — рабіць саматужным спосабам, гнаць (размоўнае).
-
Быць моцным, інтэнсіўным.
- Мароз цісне.
-
Старацца закончыць, завяршыць якую-н. творчую работу (размоўнае).
- Ц. дысертацыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)