Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэкстолаг, , м.

Спецыяліст у галіне тэксталогіі.

тэкстоўка, , ж. (разм.).

Кароткі тлумачальны подпіс пад малюнкам, здымкам, карыкатурай.

  • Ён умеў пісаць з’едлівыя тэкстоўкі.

тэкстуальны, .

Які дакладна, літаральна перадае тэкст, даслоўны.

  • Тэкстуальнае супадзенне.

|| наз. тэкстуальнасць, .

тэкстура, , ж. (спец.).

Асаблівасці будовы цвёрдага рэчыва, абумоўленыя характарам размяшчэння яго састаўных частак (крышталяў, зерняў, слаёў).

  • Т. горных парод.

тэкстыль, , м., зб.

Агульная назва ткацкіх вырабаў з натуральных і штучных валокнаў, а таксама пража і сыравіна для іх.

|| прым. тэкстыльны, .

  • Тэкстыльная прамысловасць.

тэкстыльшчык, , м.

Работнік тэкстыльнай прамысловасці.

|| ж. тэкстыльшчыца, .

тэктоніка, , ж. (спец.).

  1. Будова якога-н. участка зямной кары.

  2. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру зямной кары ў сувязі з яе рухамі і дэфармацыямі.

  3. У архітэктуры: тое, што і архітэктоніка.

|| прым. тэктанічны, .

тэле...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да тэлебачання, напр. тэлевяшчанне, тэлеантэна, тэлевежа, тэлемастацтва, тэленарыс, тэлеперадача, тэлерэклама, тэлерэпартаж, тэлеўрок;
  • 2) які мае адносіны да тэлевізара, тэлевізараў, напр. тэлеатэлье (па рамонту тэлевізараў), тэлерадыёла (тэлевізар, аб’яднаны з радыёлай);
  • 3) які мае адносіны да работы, што рэгулюецца з далёкай адлегласці рознымі сродкамі сувязі, напр. тэлевымярэнне, тэлекіраванне, тэлеметрыя, тэлемеханіка, тэлемеханічны, тэлесігналізацыя.

тэлеаб’ектыў, , м. (спец.).

Аб’ектыў фота- або кінаапарата для здымкі аддаленых аб’ектаў.

тэлеалогія, , ж.

Вучэнне, паводле якога ўсё ў свеце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з папярэдне вызначанай богам або прыродай мэтай.

|| прым. тэлеалагічны, .