Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

генезіс, ✂, м. (кніжн.).

Паходжанне, гісторыя ўзнікнення і развіцця чаго-н.

  • Г. славянскіх моў.

|| прым. генетычны, ✂.

генерал, ✂, м.

Воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г.-маёр (першае па старшынству званне).
  • Г.-лейтэнант (другое званне).
  • Г.-палкоўнік (трэцяе званне).
  • Г. арміі (самае высокае званне генералаў).

|| прым. генеральскі, ✂.

  • Генеральскія пагоны.

генералісімус, ✂, м.

Самае высокае воінскае званне, якое прысвойваюць за асабліва выдатныя заслугі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

  • Г. Сувораў.

генералітэт, ✂, м., зб.

Генералы, вышэйшы камандны састаў арміі.

генераліха, ✂, ж. (разм.).

Жонка генерала.

генеральны, ✂.

  1. Галоўны, асноўны, вядучы.

    • Генеральная лінія развіцця.
  2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

    • Г. план перабудовы горада.

◊

  • Генеральная рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.

  • Генеральны штаб — цэнтральны орган кіравання ўзброенымі сіламі і распрацоўка пытанняў аператыўнага характару.

генерал-губернатар, ✂, м.

У царскай Расіі і некаторых іншых краінах: начальнік краю з вышэйшай ваенна-адміністрацыйнай уладай.

|| прым. генерал-губернатарскі, ✂.

генератар, ✂, м.

Агульная назва ўстройстваў, машын, што вырабляюць якія-н. прадукты, выпрацоўваюць энергію або перапрацоўваюць адзін від энергіі ў другі.

  • Г. ідэй (перан.).

|| прым. генератарны, ✂.

генетык, ✂, м.

Спецыяліст у галіне генетыкі.

генетыка, ✂, ж.

Навука, якая вывучае развіццё арганізмаў і законы спадчыннасці.

|| прым. генетычны, ✂.