Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самы, , займ.

  1. Ужыв. пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для ўдакладнення, а таксама пры асабовых займенніках у значэнні менавіта.

    • Гэта той с. дом.
    • Дык гэта і ёсць твая сяброўка? — Яна самая.
  2. Ужыв. для ўдакладнення месца і часу ў значэнні прама, як раз, непасрэдна.

    • Ля самага лесу.
    • На самае дно.
    • З самай поўначы.
    • С. час касіць.
    • Самая пара гнаць кароў у поле.
  3. У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені, а пры назоўніках указвае на крайнюю ступень колькасці або якасці.

    • С. новы.
    • С. добры.
    • С. смак.
    • Самая бездараж.
    • С. накал падзей.
  4. Тое, што і сам (у 1 і 2 знач.).

    • Парвала с. канверт, дастаючы са скрынкі.

  • На самай справе — фактычна, у сапраўднасці.

  • Самы раз; у самы раз (разм.) — тады, калі трэба; у патрэбны момант.

  • Самы той! (іран.) — азначае: не на таго напалі.

  • Самы-самы (самая-самая, самае-самае і г.д.) (разм. жарт.) — добры.

    • Я таксама самы-самы!

сам-... (разм. і уст.).

Першая частка нязменных складанняў з колькаснымі словамі: «друг», «пят», «сём» — са знач.:

  • 1) больш у столькі разоў, колькі паказана колькасным словам. Ураджай знялі сам-друг, сам-пят (г. зн. удвое удвая, упяцёра больш за тое, што было пасеяна);

  • 2) столькі-небудзь (колькі паказана колькасным словам), лічачы разам з тым, пра каго ідзе гаворка.

    • Застаўся з ім сам-друг (удваіх).
    • Сям’я ў яго сам-сем (г. зн. сем душ, лічачы з ім самім).

сан, , м.

  1. Званне, звязанае з пачэсным становішчам (кніжн.).

    • Царскі с.
    • С. пасла.
  2. Званне служыцеля хрысціянскага рэлігійнага культу.

    • Духоўны с.

сан...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову санітарны, напр. санпрапускнік, санінспектар, санурач, санпост, сантэхніка, санбат.

санавіты, (уст.).

  1. Які валодае высокім санам.

    • С. чыноўнік.
  2. Уласцівы чалавеку высокага стану.

    • С. выгляд.

|| наз. санавітасць, .

саната, , ж.

Музычны твор для аднаго або некалькі інструментаў, які складаецца з трох або чатырох кантрастуючых частак рознага характару і тэмпу.

  • С. Бетховена.

|| прым. санатны, .

санаторый, , м.

Стацыянарная ўстанова для лячэння, прафілактыкі захворванняў і адпачынку.

  • Бальнеалагічны с.

|| прым. санаторны, і санаторскі, .

  • Санаторны рэжым.
  • Санаторскі аўтобус.

санаціна, , ж. (спец.).

Невялікая саната.

санвузел, , м.

Скарачэнне: санітарны вузел — ванная, душ і прыбіральня.

сангвінік, , м.

Чалавек сангвінічнага тэмпераменту.

|| ж. сангвінічка, .