самы,
-
Ужыв. пры ўказальных займенніках «той», «гэты» для ўдакладнення, а таксама пры асабовых займенніках у значэнні менавіта.- Гэта той с. дом.
- Дык гэта і ёсць твая сяброўка? — Яна самая.
-
Ужыв. для ўдакладнення месца і часу ў значэнні прама, як раз, непасрэдна.- Ля самага лесу.
- На самае дно.
- З самай поўначы.
- С. час касіць.
- Самая пара гнаць кароў у поле.
-
У спалучэнні з якаснымі прыметнікамі служыць для ўтварэння найвышэйшай ступені, а пры назоўніках указвае на крайнюю ступень колькасці або якасці.
- С. новы.
- С. добры.
- С. смак.
- Самая бездараж.
- С. накал падзей.
-
Тое, што і сам (у 1 і 2
знач. ).- Парвала с. канверт, дастаючы са скрынкі.
На самай справе — фактычна, у сапраўднасці.
Самы раз; у самы раз (
разм. ) — тады, калі трэба; у патрэбны момант.Самы той! (
іран. ) — азначае: не на таго напалі.Самы-самы (самая-самая, самае-самае
і г.д. ) (разм. жарт. ) — добры.- Я таксама самы-самы!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)