Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перакаштаваць, ✂; зак.

Пакаштаваць усё, многае.

  • П. стравы.

перакваліфікавацца, ✂; зак.

Набыць новую спецыяльнасць, прафесію.

|| наз. перакваліфікацыя, ✂.

перакваліфікаваць, ✂; зак.

Даць каму-н. новую кваліфікацыю, прафесію.

|| наз. перакваліфікацыя, ✂.

перакідацца, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю пражыць, перабыць які-н. час.

  • Год сяк-так перакідаліся.

перакідаць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, перамясціць у другое месца ўсё, многае.

    • П. дровы з двара пад павець.
  2. Скідаць, злажыць нанава, іначай.

    • П. стог сена.

|| незак. перакідваць, ✂.

перакідны, ✂.

Перакінуты або які перакідваецца цераз што-н.

  • П. мост.
  • П. каляндар.

перакінуцца, ✂; зак.

  1. Штуршком, махам перамясціцца цераз каго-, што-н.

    • П. цераз плот.
  2. Распаўсюдзіцца з аднаго месца на другое.

    • Агонь перакінуўся з хаты на гумно.
  3. перан. Перайсці на чый-н. бок, стаць прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

    • П. ў лагер паўстанцаў.
  4. чым. Кінуць што-н. адзін аднаму.

    • П. мячыкам.
    • П. словам. (перан.; разм.).
    • П. жартамі (перан.; разм.).
  5. Перакуліцца, перавярнуцца на другі бок (разм.).

    • Воз перакінуўся ў канаву.

|| незак. перакідацца, ✂ і перакідвацца, ✂.

перакінуць, ✂; зак.

  1. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

    • П. мяшок з аднаго пляча на другое.
    • П. мяч за рысу.
  2. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

    • П. кладку цераз ручай.
  3. перан. Перамясціць, адправіць на другое месца.

    • П. тэхніку ў раён меліярацыі.
    • П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакідаць, ✂ і перакідваць, ✂.

|| наз. перакідванне, ✂ і перакідка, ✂.

перакіс, ✂, м.

У хіміі — вышэйшая ступень акіслення элемента.

  • П. вадароду.

|| прым. перакісны, ✂.

  • Перакісныя злучэнні.

перакітаваць, ✂; зак.

Закітаваць нанава, інакш.

  • П. вокны на зіму.

|| незак. перакітоўваць, ✂.

|| наз. перакітоўванне, ✂.