Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трывіяльны, , ж. (кніжн.).

Пазбаўлены арыгінальнасці, звычайны; пошлы.

  • Трывіяльная думка.
  • Т. флірт.

|| наз. трывіяльнасць, .

трывога, , ж.

  1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад.

    • Т. за лёс дзяцей.
  2. Шум, перапалох, мітусня.

    • Усе крычалі, адчувалася моцная т.
  3. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім.

    • Паветраная т.
    • Пажарная т.

трывожны, .

  1. Поўны трывогі (у 1 знач.), неспакою, хвалявання; які выражае трывогу.

    • Т. сон.
    • Т. голас.
    • Трывожна (прысл.) на душы.
  2. Які выклікае трывогу (у 1 знач.), неспакой.

    • Трывожныя звесткі.
  3. Небяспечны.

    • Т. час.
  4. Які паведамляе пра небяспеку.

    • Т. гудок.
    • Т. сігнал.

|| наз. трывожнасць, .

трывожыцца, ; незак.

Прыходзіць у стан трывогі, моцнага душэўнага хвалявання, турбавацца.

  • Т. за родных.

|| зак. устрывожыцца, і патрывожыцца, .

трывожыць, ; незак.

  1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.

    • Трывожыла становішча на фронце.
  2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.

    • Не трэба яго т.
  3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.

  4. Раздражняць, раз’ятрываць.

    • Т. рану.

|| зак. устрывожыць, , стрывожыць, і патрывожыць, .

трывуголка, , ж.

Даўней: трохвугольная форменная шапка.

трыганаметрыя, , ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае суадносіны паміж старанамі і вугламі трохвугольніка.

|| прым. трыганаметрычны, .

трыгубіца, , ж.

  1. Від рыбалоўнай снасці.

  2. Заечая губа (разм.).

трыдзевяты, .

У казках: вельмі далёкі (у старым лічэнні дваццаць сёмы).

  • У трыдзевятым царстве.

трыдзевяць:

  • за трыдзевяць зямель (разм.) — у казках: у вельмі далёкай краіне, вельмі далёка.