трывога назоўнік | жаночы род

  1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, небяспекай і пад.

    • Т. за лёс дзяцей.
  2. Шум, перапалох, мітусня.

    • Усе крычалі, адчувалася моцная т.
  3. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім.

    • Паветраная т.
    • Пажарная т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)