Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

п’едэстал, , м.

  1. Пастамент, падножжа статуі, калоны, вазы і пад.

    • П. абеліска.
    • Скінуць каго-н. з п’едэстала (перан. пазбавіць высокага становішча, аўтарытэту).
  2. Узвышэнне, на якое ўзнімаюцца пераможцы ў спартыўных спаборніцтвах, конкурсах і пад. для атрымання ўзнагароды.

|| прым. п’едэстальны, .

пейзаж, , м.

  1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці, краявід.

    • Беларускія пейзажы.
    • Нарачанскі п.
  2. Малюнак краявіду, а таксама апісанне прыроды ў мастацкім творы.

    • Выстаўка пейзажаў вядомага мастака.
    • Палескія пейзажы ў творах Якуба Коласа.

|| прым. пейзажны, .

  • П. жывапіс.

пейзажыст, , м.

Мастак, які малюе пейзажы.

|| ж. пейзажыстка, .

пекар, , м.

Спецыяліст, які займаецца выпечкай хлеба.

|| прым. пякарскі, .

пекарыха, , ж.

Жонка пекара.

пекла, , н.

  1. Паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памёршых грэшнікаў.

    • У чорта ў пекле.
    • Лезці раней за бацьку ў пекла (прымаўка: паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго-, што-н.; разм. іран.)
  2. Моцная гарачыня, спёка (разм.).

    • Не сядзі на самым пекле.
    • Трапіць у самае п. (перан. у гарачае месца бою, у разгар злосных спрэчак і пад.).
  3. перан. Пра нясцерпныя ўмовы жыцця, іншыя ўмовы, стан.

    • П. вайны.
    • Душэўнае п.

|| прым. пякельны, .

пеленг, , м. (спец.).

Вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць дадзены прадмет або чуваць дадзены гук.

пеленгаваць, ; незак. (спец.).

Вызначаць пеленг чаго-н.

  • П. радыёстанцыю.

|| зак. запеленгаваць, .

|| наз. пеленгаванне, і пеленгацыя, .

пеленгатар, , м. (спец.).

Прылада для пеленгавання.

  • Аптычны п.

пелікан, , м.

Вялікая вадаплаўная птушка з доўгай дзюбай і вялікім мяшком пад ёю.

|| прым. пеліканавы, і пеліканаў, .