Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сяк-так, прысл.

  1. З вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

    • Ён сяк-так пераплыў раку.
  2. у знач. вык. Цярпіма.

    • Ну як жыццё? — Сяк-так.

сяледчык, , м. (разм.).

Селядзец (часцей у прыгатаваным выглядзе).

  • Есці бульбу з сяледчыкам.

сяліба, , ж.

Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.).

|| прым. сялібны, .

сяліцца, ; незак.

  1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак.

    • С. на адведзеным участку.
  2. перан. Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць.

    • Надзеі на лепшае селяцца ў душы.

|| зак. пасяліцца, .

сяліць, ; незак.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасяліць, .

|| наз. пасяленне, .

сяло, , н.

  1. Вялікая вёска, гаспадарчы і адміністрацыйны цэнтр сельскага раёна для навакольных паселішчаў, а таксама любы населены пункт негарадскога тыпу.

    • Працаўнікі сёл.
  2. зб. Сельская мясцовасць, яе жыхары.

    • Культурная работа на сяле.

  • Ні к сялу ні к гораду (разм. неадабр.) — недарэчы, не да месца.

|| прым. сельскі, .

сялянства, , н.

  1. зб. Сяляне; клас сялян.

  2. Сялянская праца.

    • Займацца сялянствам.

|| прым. сялянскі, .

  • Сялянскае паходжанне.

сямейнасць, , ж.

  1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.

  2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.

сямейны, .

  1. гл. сям’я.

  2. Які мае сям’ю (у 1 знач.), не адзінокі.

    • С. чалавек.
  3. Прызначаны для сям’і.

    • С. вечар у клубе.
  4. Які грунтуецца на сямейнасці (у 2 знач.; неадабр.).

    • С. падыход пры прыёме на работу.

сямейства, , н.

  1. Тое, што і сям’я (у 1 знач.).

    • Прыехалі ўсім сямействам у тэатр.
  2. У сістэматыцы жывёл і раслін: група з некалькіх родаў, падобных па будове і блізкіх па паходжанню.

    • С. акунёвых.
    • С. злакавых.