Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыты, .

  1. Тлусты, укормлены.

    • С. вяпрук.
    • Сытае дзіця.
  2. Які наеўся ўдосталь.

    • С. (наз.) галоднаму не спагадае (прыказка).
  3. Які ўтрымлівае шмат тлушчу.

    • Сытае мяса.
  4. Які жыве ў дастатку, у раскошы (разм.).

    • Сытыя дзялкі.
    • Сытае жыццё.

  • Сыты па горла (разм. неадабр.) — з лішкам, дастаткова каму-н. чаго-н.

|| наз. сытасць, .

сыходны, .

  1. Які паступова меншае, паніжаецца.

    • У сыходным парадку.
    • С. націск.
  2. У матэматыцы: які сходзіцца, супадае.

  • Сыходная інтанацыя — з паступовым паніжэннем тону.

сыцець, ; незак.

Станавіцца сытым (у 4 знач.), адкормленым.

  • Пры доглядзе кабан расце і сыцее.

|| зак. рассыцець, і пасыцець, .

сыч, , м.

  1. Начная птушка атрада соў.

  2. перан. Маўклівы, пануры чалавек.

    • Сядзіць с. сычом.

|| прым. сычыны, .

  • Сычынае гняздо.

сычуг, , м.

  1. Адзін з аддзелаў страўніка жвачных жывёл.

  2. Яда з фаршыраванага каровінага страўніка.

|| прым. сычужны, .

сышчык, , м.

Тайны агент вышукной паліцыі.

|| ж. сышчыца, .

|| прым. сышчыцкі, .

сэнс, , м.

  1. Унутраная сутнасць, лагічнае значэнне чаго-н., якое спасцігаецца розумам.

    • С. слова (яго значэнне).
    • С. рамана.
  2. Мэта, разумная аснова чаго-н.

    • С. жыцця.
    • С. работы.

|| прым. сэнсавы, .

сэпія, , ж.

  1. Галаваногі марскі малюск, каракаціца, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

  2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, або фатаграфія карычневага тону.

сэпсіс, , м. (спец.).

Цяжкае інфекцыйнае захворванне, якое выклікаецца хваробатворнымі мікробамі.

|| прым. сэптычны, .

сэптыма, , ж.

У музыцы: інтэрвал шырынёй у сем ступеней.

  • Вялікая с.
  • Малая с.