Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экзаменатар, , м.

Выкладчык, які прымае экзамен.

|| ж. экзаменатарка, .

|| прым. экзаменатарскі, .

экзарх, , м.

У праваслаўнай царкве: галава асобнай царкоўнай ці самастойнай царквы, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

экзатычны, .

  1. гл. экзотыка.

  2. перан. Які здзіўляе сваёй незвычайнасцю, дзівосны, вычварны.

    • Экзатычная прычоска.
    • Экзатычная знешнасць.
    • Экзатычна (прысл.) апранацца.

|| наз. экзатычнасць, .

экзекутар, , м. (уст.).

  1. У царскай Расіі: чыноўнік па гаспадарчай частцы і па нагляду за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе.

  2. Той, хто ўчыняе экзекуцыю.

|| прым. экзекутарскі, .

экзекуцыя, , ж. (уст. кніжн.).

Цялеснае пакаранне.

|| прым. экзекуцыйны, .

экзотыка, , ж. (кніжн.).

Экзатычныя прадметы, з’явы.

  • Усходняя э.

|| прым. экзатычны, .

  • Экзатычная прырода.
  • Экзатычныя расліны.

экзэма, , ж.

Незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў.

|| прым. экзэматозны, .

экзэмпляр, , м.

  1. Асобная адзінка, асобны прадмет з шэрага падобных.

    • Два экзэмпляры газеты.
    • Рэдкія экзэмпляры паштовых марак.
  2. перан. Тое, што і тып (у 5 знач.; разм. жарт.).

  • Сігнальны экзэмпляр — першы друкаваны экзэмпляр, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экзэмпляраў пэўнага выдання.

экіпаж1, , м.

Агульная назва лёгкіх пасажырскіх павозак.

|| прым. экіпажны, .

экіпаж2, , м.

  1. Каманда, асобны састаў карабля, самалёта, танка.

    • Э. падводнай лодкі.
    • Э. верталёта.
  2. Берагавая воінская часць марской пяхоты.

|| прым. экіпажны, .