Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шэрыф​2, ✂, м.

У мусульман: ганаровае званне асобы, якая нібыта вядзе сваё паходжанне ад Магамета.

шэсце, ✂, н.

Урачыстае праходжанне, працэсія.

  • Першамайскае ш.

шэсць, ліч.

Лік, лічба і колькасць 6.

|| парадкавы ліч. шосты, ✂.

  • Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).

шэсцьдзесят, ліч.

Лік і колькасць 60.

  • Пад ш. каму-н. (хутка будзе шэсцьдзесят гадоў).
  • За ш. каму-н. (больш чым шэсцьдзесят гадоў).

|| парадкавы ліч. шасцідзесяты, ✂.

шэсцьсот, ліч.

Лік і колькасць 600.

|| парадкавы ліч. шасцісоты, ✂.

шэф, ✂, м.

  1. Кіраўнік, начальнік.

    • Ш. паліцыі.
  2. Пра начальніка ў адносінах да падначаленых (разм.).

  3. Арганізацыя, якая ўзяла шэфства над кім-, чым-н.

    • Завод — ш. калгаса.

|| прым. шэфскі, ✂.

шэфства, ✂, н.

Грамадская дзейнасць па аказанню культурнай, вытворчай і інш. дапамогі.

  • Браць ш. над кім-н.

|| прым. шэфскі, ✂.

шэфстваваць, ✂; незак.

Быць шэфам (у 3 знач.).

  • Ш. над школай-інтэрнатам.

шэф-повар, ✂, м.

Старшы повар.

|| прым. шэф-поварскі, ✂.