Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэлетайп, , м.

Тэлеграфны апарат з клавіятурай як у друкарскай машынцы, які аўтаматычна прымае і запісвае паведамленні літарамі.

|| прым. тэлетайпны, .

тэлетайпіст, , м.

Той, хто працуе на тэлетайпе.

|| ж. тэлетайпістка, .

тэлефакс, , м.

Сетка сувязі, якая перадае па электраканалах нерухомыя плоскія адлюстраванні пры дапамозе факсімільных апаратаў.

|| прым. тэлефаксны, .

  • Тэлефаксная сувязь.

тэлефанаграма, , ж.

Афіцыйнае паведамленне, якое перадаецца і прымаецца па тэлефоне.

тэлефанізаваць, ; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю, забяспечыць (-печваць) тэлефонам.

|| наз. тэлефанізаванне, .

тэлефанізацыя, , ж.

Забеспячэнне чаго-н. тэлефонам, тэлефоннай сувяззю.

  • Т. новага мікрараёна.

тэлефаніраваць, ; зак. і незак.

Паведаміць (паведамляць) па тэлефоне, а таксама пазваніць (званіць) па тэлефоне.

|| зак. пратэлефаніраваць, .

тэлефаніст, , м.

  1. Спецыяліст па тэлефаніі.

  2. Работнік тэлефоннай станцыі.

|| ж. тэлефаністка, .

тэлефанія, , ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.

тэлефільм, , м.

Фільм, створаны для паказу па тэлебачанні.