Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

друзлы, .

Пазбаўлены пруткасці, рыхлы, вялы.

  • Друзлыя мышцы.
  • Друзлае цела.

|| наз. друзласць, .

друзнуць, ; незак. (разм.).

Станавіцца друзлым.

  • Мышцы пачалі д.
  • Скура друзне.

|| зак. адрузнуць, .

друк1, , м.

  1. Працэс публікацыі і выпуск у свет разнастайнай друкаванай прадукцыі (кніг, часопісаў, артыкулаў, малюнкаў і пад.).

    • Кніга яшчэ ў друку.
  2. Спосаб друкавання.

    • Высокі д.
    • Глыбокі д.
    • Плоскі д.
  3. Галіна вытворчасці, якая друкуе творы; выдавецкая і друкарская справа.

    • Работнікі друку.
  4. Знешні выгляд надрукаванага (асаблівасці шрыфту, характар ілюстравання).

    • Уборысты д.
    • Каляровы д.
  5. Сукупнасць друкаваных, звычайна перыядычных выданняў; прэса.

    • Перыядычны д.
    • Замежны д.

друк2, , м. (разм.).

Сукаватая палка.

  • Мужчыны беглі з друкамі.

|| памянш. дручок, .

друкаваны, .

  1. Зроблены друкаваным спосабам; не рукапісны.

    • Друкаваная кніга.
  2. Які мае форму друкаванага.

    • Друкаваныя літары.

  • Друкаваны аркуш — друкаваны адбітак на адным баку папяровага стандартнага аркуша як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі.

  • Друкаванае слова — тое, што надрукавана.

друкавацца, ; незак.

Змяшчаць свае творы ў друкаваных выданнях.

  • Ён друкуецца з 80-х гадоў.

|| зак. надрукавацца, .

друкаваць, ; незак.

  1. Адціскаць з друкаванага набору, з клішэ, узнаўляць з негатыва і пад.

  2. Змяшчаць у якім-н. выданні.

    • Д. артыкулы ў часопісе.

|| зак. надрукаваць, .

|| наз. друкаванне, .

друкар, , м.

Работнік друкарскай справы, паліграфічнай прамысловасці.

друкарня, , ж.

Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.

друкарскі, .

Які служыць для друкавання, для друку.

  • Друкарская машына.
  • Д. цэх.
  • Д. знак.

|| наз. друкарства, .