друк1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Працэс публікацыі і выпуск у свет разнастайнай друкаванай прадукцыі (кніг, часопісаў, артыкулаў, малюнкаў і пад.).

    • Кніга яшчэ ў друку.
  2. Спосаб друкавання.

    • Высокі д.
    • Глыбокі д.
    • Плоскі д.
  3. Галіна вытворчасці, якая друкуе творы; выдавецкая і друкарская справа.

    • Работнікі друку.
  4. Знешні выгляд надрукаванага (асаблівасці шрыфту, характар ілюстравання).

    • Уборысты д.
    • Каляровы д.
  5. Сукупнасць друкаваных, звычайна перыядычных выданняў; прэса.

    • Перыядычны д.
    • Замежны д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)