Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гравій, ✂, м.

Абломачная горная парода ў выглядзе дробных каменьчыкаў, ужыв. ў будаўнічых работах.

|| прым. гравійны, ✂.

гравіраваць, ✂; незак.

Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.

  • Г. партрэт.
  • Г. надпіс на гадзінніку.

|| зак. выгравіраваць, ✂ і награвіраваць, ✂.

|| наз. гравіраванне, ✂ і гравіроўка, ✂.

|| прым. гравіравальны, ✂ і гравіровачны, ✂.

  • Гравіравальныя інструменты.
  • Гравіровачныя работы.

гравіроўка, ✂, ж.

  1. гл. гравіраваць.

  2. Рысунак або надпіс, выразаны на чым-н.

гравіроўшчык, ✂, м.

Тое, што і гравёр.

|| ж. гравіроўшчыца, ✂.

|| прым. гравіроўшчыцкі, ✂.

гравітацыя, ✂, ж.

  1. Сусветнае прыцягненне; уласцівасць матэрыі, якая выяўляецца ва ўзаемным прыцягненні ўсіх цел.

  2. Метад узбагачэння карысных выкапняў, заснаваны на адрозненні шчыльнасці мінералаў і пустой пароды.

|| прым. гравітацыйны, ✂.

  • Гравітацыйная энергія.

гравюра, ✂, ж.

  1. Малюнак, выразаны (або вытраўлены) гравёрам на гладкай паверхні якога-н. цвёрдага матэрыялу (металу, дрэва, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.

    • Г. на медзі.
  2. Від выяўленчага мастацтва — раздзел графікі, які ахоплівае творы, выкананыя такім спосабам.

|| прым. гравюрны, ✂.

  • Гравюрная тэхніка.

град, ✂, м.

  1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе невялікіх ледзяных шарыкаў.

  2. перан., чаго. Мноства чаго-н.

    • Г. папрокаў.
    • Градам льецца пот.

|| прым. градавы, ✂.

  • Градавая хмара.

града, ✂, ж.

  1. Вузкая паласа зямлі, ускапаная на агародзе ці ў кветніку.

    • Пасадзіць граду буракоў.
  2. Рад невялікіх гор, узгоркаў, а таксама мноства аднастайных прадметаў, размешчаных у адзін рад.

    • Горная г.

|| памянш. градка, ✂.

|| прым. градкавы, ✂ і градавы, ✂.

  • Градкавыя культуры.

градабой, ✂, м.

Выпадзенне граду, які знішчае пасевы, сады і пад.

граданачальнік, ✂, м.

У Расіі 19 ст.: начальнік з правамі губернатара, які кіраваў горадам, што быў вылучаны з губернскага падпарадкавання ў асобную адміністрацыйную адзінку.

|| прым. граданачальніцкі, ✂.