горкнуць, ✂; незак.
Псуючыся, станавіцца горкім на смак.
|| зак. прагоркнуць, ✂ і згоркнуць, ✂.
горн, ✂, м.
Медны духавы інструмент для падачы сігналаў.
горна... і горна-...
Першая частка складаных слоў са знач.:
- які мае адносіны да горнай справы, напр. горна-буравы, горна-выратавальнік, горнарабочы, горна-ўзрыўны,
горна-эксплуатацыйны;
- які мае адносіны да гор, да гары, напр. горнаартылерыйскі, горнадалінны, горнакліматычны, горналавінны,
горна-марскі, горнатранспартны;
- які мае адносіны да горналыжнага спорту, напр. горналыжнік.
горнавыратавальнік, ✂, м.
Рабочы выратавальнага атрада ў рудніках, шахтах.
горнавыратавальны, ✂.
Які мае адносіны да выратавальных работ у рудніках, шахтах.
- Горнавыратавальная брыгада.
горназаводскі, ✂.
Які мае адносіны да горнай прамысловасці.
горназаводчык, ✂, м.
Уладальнік горназаводскага прадпрыемства.
горналыжнік, ✂, м.
Спартсмен, які займаецца горналыжным спортам.
|| ж. горналыжніца, ✂.