Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

відовішча, , н.

  1. Тое, што паўстае перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду.

    • Незвычайнае в.
  2. Тэатральнае або тэатралізаванае прадстаўленне.

    • Масавыя відовішчы.

|| прым. відовішчны, .

відук, , м.

Дзікарослы мак, мак-самасейка.

відушчы, .

Які мае зрок, бачыць або здольны бачыць.

  • В. чалавек.
  • Адзінае відушчае вока.

відэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да электрычных сігналаў, якія выклікаюць адлюстраванне (відэасігналам), напр. відэазапіс, відэамагнітафон, відэатэлефон;
  2. які мае адносіны да відэазапісу, напр. відэаплёнка, відэафільм, відэаінжынер.

відэакліп, , м.

Тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

відэлец, , м.

Сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі.

|| прым. відэлечны, .