Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вугор​2, ✂, м.

Невялікі бугарок — тлушчавая пробка ў порах скуры.

  • Твар у вуграх.

|| прым. вугрысты, ✂.

вуграваты, ✂.

Пакрыты вуграмі.

  • В. твар.

вуда, ✂, ж.

Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком.

  • Закінуць вуду (таксама перан. паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. і разм.).
  • Злавіць на вуду (таксама перан. падманам, хітрасцю выведаць што-н. і разм.).

|| памянш. вудачка, ✂.

вудзільна, ✂, н.

Частка вуды — доўгая гнуткая палка, да якой прымацоўваецца лёска.

  • Арэхавае в.

|| прым. вудзільневы, ✂.

вудзільны, ✂.

Які служыць для вуджэння рыбы.

  • В. рыштунак.

вудзільшчык, ✂, м.

Той, хто вудзіць рыбу.

|| ж. вудзільшчыца, ✂.

|| прым. вудзільшчыцкі, ✂.

вудзіцца, ✂; незак.

Лавіцца на вуду.

  • З раніцы рыба добра вудзілася.

вудзіць, ✂; незак.

Лавіць вудай (рыбу).

|| наз. вуджэнне, ✂.

вуж, ✂, м.

Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

  • Выкручвацца вужом (таксама перан.):

    1. падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н. і
    2. падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча.

|| прым. вужовы, ✂.

вужавінне, ✂, н.

Скура змяі, скінутая ў час лінькі.