Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

векаве́чны, ✂.

Які існуе многа вякоў, спрадвечны.

  • В. бор.

векавы́, ✂.

  1. гл. век.

  2. Даўні, які існуе вякамі.

    • В. дуб.
    • Векавыя традыцыі.

векапо́мны, ✂.

Які будзе доўга помніцца, незабыўны.

  • Векапомныя падзеі.

|| наз. векапомнасць, ✂.

ве́ктар, ✂, м. (спец.).

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прым. вектарны, ✂.

  • Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).

вела...

Першая частка складаных і складана-скарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову веласіпедны, напр. веласпорт, велатрэк, велакамера.

велаго́нкі, ✂, ж.

Веласіпедныя гонкі.

|| прым. велагоначны, ✂.

велаго́ншчык, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца веласіпедным спортам.

|| ж. велагоншчыца, ✂.

|| прым. велагоншчыцкі, ✂.

веладро́м, ✂, м.

Спецыяльна абсталяванае збудаванне для трэніровак і спаборніцтваў па веласіпеднаму спорту.

|| прым. веладромны, ✂.

веласіпе́д, ✂, м.

Двух або трохколая машына для язды, якая прыводзіцца ў рух націскнымі педалямі.

|| прым. веласіпедны, ✂.

веласіпеды́ст, ✂, м.

Той, хто едзе на веласіпедзе, хто займаецца веласіпедным спортам.

|| ж. веласіпедыстка, ✂.

|| прым. веласіпедысцкі, ✂.