Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бле́дны, ✂.

  1. Афарбаваны ў няяркі колер; бяскроўны.

    • Б. твар (без румянцу).
  2. перан. Невыразны, бедны.

    • Бледная мова.

|| наз. бледнасць, ✂.

бле́клы, ✂.

Тое, што і бляклы.

|| наз. блекласць, ✂.

бле́кнуць, ✂; незак.

Тое, што і блякнуць.

блеф, ✂, м.

Выдумка з мэтай увядзення ў зман або запалохвання.

бле́шня, ✂, ж.

Тое, што і блясна.

блі́жні, ✂.

  1. Самы блізкі па адлегласці.

    • Бліжнія вёскі.
  2. Родны чалавек або прыяцель.

    • Дапамога сваім бліжнім.

блізару́кі, ✂.

  1. Які дрэнна бачыць на далёкую адлегласць.

  2. перан. Недальнабачны.

    • Блізарукае рашэнне.

|| наз. блізарукасць, ✂.

блі́зіцца, ✂; незак.

Набліжацца, надыходзіць.

  • Б. жніво.

блі́зкі, ✂.

  1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

    • Б. лес.
    • Жыць блізка (прысл.).
  2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

    • Блізкае будучае.
  3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

    • Б. сваяк.
    • Страціць блізкіх (наз.).
  4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любві.

    • Блізкія адносіны.
  5. Падобны.

    • Блізкія па зместу творы.
  6. Добра вядомы, дарагі.

    • Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| памянш. блізенькі, ✂.

|| наз. блізкасць, ✂.

блізня́ты, ✂, н.

Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова.

  • Браты-б.

|| прым. блізнячы, ✂.