Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

беспара́дкавы, ✂.

  1. У якім няма парадку, бессістэмны.

    • Беспарадкавыя награмаджэнні будынкаў.
  2. Неарганізаваны, стыхійны.

    • Беспарадкавая мітусня.

|| наз. беспарадкавасць, ✂.

беспаро́дны, ✂.

Непародзісты.

Беспародная жывёла.

|| наз. беспароднасць, ✂.

беспарты́йны, ✂.

Які не з’яўляецца членам якой-н. партыі.

|| наз. беспартыйнасць, ✂.

беспаса́дачны, ✂.

Які ажыццяўляецца без пасадак самалёта на прамежкавых пунктах.

  • Б. пералёт.

беспаса́жніца, ✂, ж. (уст.).

Бедная дзяўчына, якая выходзіла замуж без пасагу.

беспаспяхо́вы, ✂.

Які не прыносіць поспеху, не дасягае пэўнай мэты; няўдалы.

  • Беспаспяховыя пошукі.

|| наз. беспаспяховасць, ✂.

бесперабо́йны, ✂.

Які адбываецца без перабояў, рытмічна.

  • Бесперабойнае забеспячэнне.

|| наз. бесперабойнасць, ✂.

бесперапы́нны, ✂.

Які адбываецца без перапынкаў.

  • Б. гул матораў.
  • Дождж ідзе бесперапынна (прысл.).

|| наз. бесперапыннасць, ✂.

беспераса́дачны, ✂.

Не звязаны з перасадкай; які адбываецца без перасадак.

  • Б. рэйс.

бесперашко́дны, ✂.

Які не мае перашкод, не звязаны з імі.

  • Б. выезд.

|| наз. бесперашкоднасць, ✂.