Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сучляненне, ✂, н.

  1. гл. сучляніць.

  2. Від, спосаб змацавання асобных частак дэталей, секцый чаго-н., а таксама месца такога змацавання.

    • Шарнірнае с.

сучляніць, ✂; зак.

Злучыць, змацаваць разам.

  • С. часткі канструкцыі.

|| незак. сучляняць, ✂.

|| наз. сучляненне, ✂.

сучча, ✂, н., зб.

Сукі.

  • Назбіраць сучча.

суччын, ✂.

Які належыць сучцы, зроблены для сучкі.

  • С. сын (разм. лаянк.).
  • Суччына будка.

суш, ✂, ж.

  1. Сухое, без дажджоў надвор’е; засуха.

    • Увесь май стаяла с.
  2. Што-н. сухое, пазбаўленае вільгаці (напр., сухая зямля, сухое галлё).

суша, ✂, ж.

Зямля ў процілегласць воднай прасторы.

  • Вярнуцца з мора на сушу.

сушаны, ✂.

Высушаны, нарыхтаваны спосабам сушкі.

  • Сушаныя грыбы.
  • Сушаная рыба.

сушка, ✂, ж.

Малы, тонкі і сухі абаранак.

|| прым. сушачны, ✂.

сушня, ✂, ж.

Памяшканне, дзе сушаць снапы збожжа ці лёну; асець.

|| прым. сушневы, ✂.

сушняк, ✂, м., зб. (разм.).

Сухое сучча, галлё, сухастой.