Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сур’ёзны, ✂.

  1. Удумлівы і строгі, не легкадумны.

    • С. чалавек.
    • Сур’ёзныя адносіны да чаго-н.
  2. Глыбакадумны, засяроджаны на важных справах.

    • С. падыход.
  3. Істотны і важны па зместу, не жартоўны.

    • Сур’ёзная п’еса.
    • Сур’ёзная размова.
  4. Які патрабуе да сябе ўвагі з-за сваёй складанасці, які тоіць у сабе небяспечныя вынікі.

    • Сур’ёзнае захворванне.
  5. Заняты якімі-н. думкамі (пра выраз твару).

    • С. выгляд.
  6. сур’ёзна, пабочн. сл. На самай справе, сапраўды.

    • Не, сур’ёзна, калі прыедзеце да нас?

|| наз. сур’ёзнасць, ✂.

сурма, ✂, ж.

  1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які ўжываецца ў розных сплавах у тэхніцы, у друкарскай справе і пад.

  2. Фарба для чарнення валасоў, броваў і пад.

|| прым. сурмяны, ✂.

  • Сурмяныя руды.

сурміць, ✂; незак.

Даўней: фарбаваць сурмой.

  • С. бровы.

|| зак. насурміць, ✂.

|| звар. сурміцца, ✂.

|| зак. насурміцца, ✂.

суровець, ✂; незак.

Станавіцца суровым.

|| зак. пасуровець, ✂.

суровы, ✂.

  1. Вельмі строгі, цвёрды, непахісны.

    • С. характар.
    • Суровае маўчанне.
    • Суровая дысцыпліна.
    • Суровая праверка часам.
  2. Вельмі цяжкі, поўны выпрабаванняў, невыносны.

    • Суровыя дні вайны.
  3. Неспрыяльны для жыцця, халодны.

    • Суровая зіма.
    • С. клімат.
    • С. край.

|| наз. суровасць, ✂.

суродзіч, ✂, м.

  1. Сваяк, родзіч.

  2. Чалавек, блізкі з кім-н. па паходжанні, нацыянальнай прыналежнасці, месцы нараджэння.

  3. перан. Жывёліна або расліна, што належыць да аднаго роду.

    • Хатняя кошка і яе дзікія суродзічы.

сурок, ✂, м.

Невялікі грызун сямейства вавёркавых, які зімой залягае ў спячку.

|| прым. сурковы, ✂.

сурокі, ✂, н. (разм.).

У народных павер’ях: няшчасце, хвароба і пад., прынесеныя каму-н. нядобрым вокам.

сурочыць, ✂; зак. (разм.).

  1. У народных павер’ях: прынесці няшчасце, хваробу і пад. каму-н. паганым (ліхім) вокам.

  2. Пахвальбой, прадказваннямі пашкодзіць каму-, чаму-н.

    • Не хвалі сына, а то можна с.

сурык, ✂, м.

Мінеральная чырвона-аранжавая або чырвона-карычневая фарба.

  • Свінцовы с.

|| прым. сурыкавы, ✂.