Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сукаратка, ✂, ж.

Скручанае месца ніткі, вяроўкі.

  • Нітка пайшла ў сукараткі.

сукаць, ✂; незак.

  1. Звіваць некалькі нітак у адну.

    • С. дратву.
  2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

    • Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссукаць, ✂.

|| наз. суканне, ✂.

|| прым. сукальны, ✂.

  • Сукальная машына.

суквецце, ✂, н.

Верхняя частка сцябла з кветкамі, сабранымі ў выглядзе парасоніка, мяцёлкі і пад.

  • Простае с.

сукенка, ✂, ж.

Жаночае суцэльнае адзенне, якое апранаецца паверх бялізны.

  • Модная с.

сукнавальны, ✂.

Які прызначаны служыць для валення сукнаў.

  • Сукнавальная машына.

сукнавальня, ✂, ж.

Майстэрня, дзе валяць сукны.

сукно, ✂, н.

Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам.

◊

  • Класці (палажыць) пад сукно што (разм. неадабр.) — адкладваць, адцягваць рашэнне якой-н. справы, не даваць ходу чаму-н.

|| прым. суконны, ✂.

  • Суконная тканіна.
  • Суконная фабрыка.

◊

  • Суконная мова (разм. неадабр.) — невыразная, грубая.

суконка, ✂, ж.

Абрэзак сукна або іншай шарсцяной тканіны.

  • Пачысціць чаравікі суконкай.

суконшчык, ✂, м.

  1. Спецыяліст па вырабу сукнаў.

  2. Гандляр сукном або ўладальнік суконнай фабрыкі (уст.).

сукравіца, ✂, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкам крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак.

|| прым. сукравічны, ✂.