Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суверэнны, .

  1. Які валодае суверэнітэтам.

    • Суверэнная дзяржава.
  2. Які ажыццяўляе вярхоўную ўладу.

    • С. правіцель.

|| наз. суверэннасць, .

сувой, , м.

Кусок палатна, скручаны ў трубку.

|| прым. сувойны, .

суворавец, , м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча.

|| прым. сувораўскі, .

сувораўскі, .

  1. гл. суворавец.

  2. сувораўскае вучылішча — спецыялізаваная сярэдняя ваенная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.

сувымерны, .

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым-н. мерай.

  • Сувымерныя велічыні.
  • Сувымерныя паняцці (якія можна параўнаць).

|| наз. сувымернасць, .

сувязіст, , м.

Работнік сувязі (у 6 знач.), а таксама ваеннаслужачы войск сувязі.

|| ж. сувязістка, .

сувязны1 прым.

Які звязвае, аб’ядноўвае што-н.

  • Сувязнае звяно.

сувязны2 прым.

  1. Які наладжвае і падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі.

    • С. самалёт.
  2. Той, хто пасланы (ці каго пасылаюць) для падтрымання сувязі (у 5 знач.) паміж воінскімі часцямі, членамі канспіратыўнай арганізацыі.

    • Чакаць сувязнога на канспіратыўнай кватэры.

сувязь, , ж.

  1. Адносіны ўзаемнай залежнасці, абумоўленасці, агульнасці паміж чым-н.

    • С. навукі з вытворчасцю.
    • Прычынная с.
  2. Цесныя зносіны паміж кім-, чым-н.

    • Гістарычныя сувязі народаў.
    • Не траціць сувязей са школай.
  3. Любоўныя сувязі, сужыццё.

    • Быць у сувязі з кім-н.
  4. мн. Блізкае знаёмства з кім-н., якое дае магчымасць мець падтрымку, выгаду ў чым-н.

    • Мець сувязі ў медыцыне.
    • Надзейныя сувязі.
  5. Зносіны з кім-, чым-н., магчымасці такіх зносін, а таксама сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі.

    • С. з Мінскам.
    • С. з партызанамі спынілася.
    • Тэлеграфная с.
    • С. пры дапамозе спадарожніка Зямлі.
  6. Сукупнасць устаноў, якія забяспечваюць тэхнічнымі сродкамі зносіны на адлегласць (пошта, тэлеграф, тэлефон, радыё).

    • Паштовае аддзяленне сувязі.
    • Работнікі сувязі.

  • У сувязі з чым — з прычыны чаго-н.

    • Спазнілася ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

суглінак, , м.

Гліністая глеба са значнай колькасцю пяску.

|| прым. сугліністы, .