Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стэрлінг, , м.:

  • фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэрлінгавы, .

стэрх, , м.

Белы журавель, які водзіцца ў тундры і лесатундры.

стэрылізаваць, ; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) стэрыльным, абеззаразіць (-ражваць).

  2. Зрабіць (рабіць) няздольным даваць патомства шляхам асобай аперацыі (спец.).

|| наз. стэрылізацыя, .

|| прым. стэрылізацыйны, .

стэрылізатар, , м.

Апарат для стэрылізацыі (гл. стэрылізаваць у 1 знач.).

стэрыльны, .

Ачышчаны ад мікраарганізмаў, абеззаражаны.

  • Стэрыльная павязка.

|| наз. стэрыльнасць, .

стэрэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які адносіцца да стэрэаскапічнага адлюстравання, напр. стэрэакіно, стэрэарэнтгенаграма;
  • 2) які адносіцца да стэрэафаніі, напр. стэрэагук, стэрэамагнітафон;
  • 3) які адносіцца да стэрэаметрыі, напр. стэрэаабмер;
  • 4) які адносіцца да стэрэатыпіі, напр. стэрэатыпограф.

стэрэаметрыя, , ж.

Раздзел геаметрыі, які вывучае фігуры, размешчаныя ў прасторы.

|| прым. стэрэаметрычны, .

стэрэаскапічны, .

  1. гл. стэрэаскоп.

  2. Пра адлюстраванне: аб’ёмны, рэльефны (спец.).

    • С.дальнамер.
    • С. фільм.
    • Стэрэаскапічная кіназдымка.

стэрэаскоп, , м.

Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.

|| прым. стэрэаскапічны, .

стэрэатып, , м.

  1. Копія друкарскага набору, нанесеная на металічную, гумавую або пластмасавую пласцінку; ужыв. для шматтыражных і паўторных выданняў (спец.).

    • Літы с.
  2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор чаго-н., якога прытрымліваюцца, стандарт (кніжн.).

    • Дзейнічаць па стэрэатыпу.

|| прым. стэрэатыпны, .

  • Стэрэатыпная копія.
  • Стэрэатыпнае выданне кнігі (са стэрэатыпа).