Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохтысячны, .

  1. Ліч. парадкавы ліч. да тры тысячы.

  2. Які складаецца з трох тысяч адзінак.

    • Т. атрад.
  3. Коштам у тры тысячы рублёў.

троху, прысл. (разм.).

Тое, што і трохі.

трохчлен, , м.

Алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў.

|| прым. трохчленны, .

трох’ярусны, .

З трыма ярусамі, гарызантальна размешчанымі адзін над адным.

трошкі і трошачкі, прысл.

Нямнога, крышку, чуць-чуць ледзь-ледзь.

  • Т. больш.
  • Т. далей.
  • Т. вышэй.

труба, , ж.

  1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

    • Водаправодная т.
  2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

  3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

    • Еўстахіева т. (злучае поласць вуха з глоткай).
  4. у знач. вык., каму-чаму і без дан. Справа дрэнь, гібель, пагібель (разм.).

    • Цяпер нам — т.
    • Справа — т.

  • Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.

  • Хвост трубой (разм. жарт.) — 1) аб паднятым і загнутым хвасце; 2) не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памянш. трубка, .

|| прым. трубны, .

труба...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да труб (у 1 знач.), напр. трубаачышчальнік, трубаачышчальны, трубазваршчык, трубаліцейны, трубаправод, трубапракатны, трубатранспарт, трубаўкладчык;
  • 2) які мае адносіны да трубы (у 3 знач.), напр. трубаглотачны, трубанаднябенны.

трубадур, , м.

  1. Сярэдневяковы правансальскі (у паўднёвай Францыі) паэт-спявак.

  2. перан., чаго. Той, хто ўслаўляе, прапагандуе што-н. (кніжн.).

|| прым. трубадурскі, .

трубаправод, , м.

Сістэма злучаных паміж сабой труб для перадачы на адлегласць вадкасці, газаў, пары і пад.

  • Газавы т.

|| прым. трубаправодны, .

трубаправодчык, , м.

Спецыяліст па збудаванню і рамонту трубаправода.