труба,
-
Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары
і пад. - Водаправодная т.
-
Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.
-
Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.
- Еўстахіева т. (злучае поласць вуха з глоткай).
-
у знач. вык. , каму-чаму і без дан. Справа дрэнь, гібель, пагібель (разм. ).- Цяпер нам — т.
- Справа — т.
Вылецець у трубу (
разм. ) — разарыцца, застацца без грошай.Хвост трубой (
разм. жарт. ) — 1) аб паднятым і загнутым хвасце; 2) не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)