Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяцюк, ✂, м. (разм.).

Юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежанаты малады чалавек.

  • Стаяў плячысты д. з гармонікам.

дзячок, ✂, м.

Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык.

дзячыха, ✂ (разм.).

Жонка дзячка.

дзяшоўка, ✂, ж. (разм.).

  1. Невысокая цана на тавары.

    • Купіў па дзяшоўцы.
  2. перан. Нешта безгустоўнае, пазбаўленае каштоўнасці (пагард.).

    • Яго карціны — д.

|| прым. дзяшовы, ✂.