Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грымець, ; незак.

  1. Утвараць моцныя гукі, грукат.

    • Грымяць калёсы па бруку.
    • За лесам грымела (пра гром; безас.).
    • Г. каструлямі.
  2. перан. Мець вялікую папулярнасць, славу.

    • Г. на ўсю краіну.

|| зак. прагрымець, .

|| аднакр. грымнуць, .

грымёр, , м.

Работнік тэатра, які грыміруе артыстаў.

|| ж. грымёрка, .

|| прым. грымёрскі, .

грыміраваць, ; незак.

  1. Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду.

  2. пад каго або кім-чым. Пры дапамозе грыму надаваць каму-н. якую-н. знешнасць.

    • Г. пад селяніна.

|| зак. загрыміраваць, і нагрыміраваць, .

|| звар. грыміравацца, .

|| зак. загрыміравацца, .

|| наз. грыміроўка, і грыміраванне, .

грымлівы, (разм.).

З громам, грымотамі.

  • Грымлівае лета.

грымнуцца, ; зак. (разм.).

  1. З грукатам паваліцца.

    • Г. з калёс.
  2. Ударыцца аб што-н.

    • Г. аб вушак.

грымнуць, ; зак.

  1. гл. грымець.

  2. Нечакана, раптоўна пачацца.

    • Грымнула ваша.
  3. чым і без дапаўнення.

    • З сілай ударыць.
    • Г. кулаком па стале.
  4. З сілай кінуць.

    • Г. палена на падлогу.
  5. З шумам, грукатам паваліцца.

    • Г. з лесвіцы.

грымотны, .

  1. Які стварае гром, грымоты.

    • Грымотныя хмары.
  2. Моцны, аглушальны.

    • Г. голас.
    • Г. выбух.

грымоты, .

Раскацістыя гукі грому.

грымучы, .

  1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

    • Грымучыя калёсы.
  2. Шумны, гучны.

    • Г. голас.

  • Грымучая змяя — трапічная ядавітая змяя.

  • Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва.

  • Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

грым-прыбіральня, , ж. (спец.).

Пакой у тэатры, цырку — грымёрная і прыбіральня (у 1 знач.).