зуб, ✂, м.
-
мн. зубы і зубы, зубоў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы.
- Кутнія зубы.
- Малочныя зубы (у дзяцей).
- Узброены да зубоў (перан. вельмі добра ўзброены).
- З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху).
- З. за з. (перан. адплачваючы за зло той жа меркай; разм.).
- Зубы на паліцу палажыць (перан. абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці
сродкаў; разм.).
- Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (перан. злавацца, імкнуцца нашкодзіць; разм.).
- Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна).
- Не па зубах (перан. не пад сілу, не па здольнасцях).
-
мн. зубы, -оў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).
◊
Ні ў зуб нагой (разм.) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).
Мець зуб на каго (разм.) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н.
|| памянш. зубок, ✂.
◊
На зубок трапіць каму (разм.) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі.
На зубок (вывучыць, выведаць) (разм.) — дакладна, дасканала.
|| прым. зубны, ✂ і зубавы, ✂.
- Зубны боль.
- Зубны ўрач.
- Зубны парашок (для чысткі зубоў).
- Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спец.).
- Зубавая барана.
зубалячэнне, ✂, н. (кніжн.).
Лячэнне зубных хвароб.
|| прым. зубалячэбны, ✂.
зубарэзны, ✂, (спец.).
Прызначаны для вырабу зубцоў, зубчастых частак.
зубаскал, ✂, м. (разм.).
Пра чалавека, які любіць зубаскаліць, перасмешнік.
|| ж. зубаскалка, ✂.
|| прым. зубаскальскі, ✂.
зубаскаліць, ✂; незак. (разм.).
Насміхацца над кім-н., а таксама ўвогуле смяяцца, жартаваць.
|| наз. зубаскальства, ✂.
зубачыстка, ✂, ж.
Завостранае гусінае пяро ці палачка для выдалення рэштак ежы, якія заселі паміж зубоў.
зуб’е, ✂, н., зб.
Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).