Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самавольны, .

  1. Які паступае, робіць па сваёй волі, не лічачыся ні з кім.

    • Самавольныя дзеянні.
  2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўны.

    • Самавольная паездка.

|| наз. самавольнасць, .

самавольства, , н.

  1. Схільнасць рабіць што-н. па-свойму, не лічачыся ні з кім.

    • С. адміністрацыі.
  2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак.

    • С. дзяцей.

самавук, , м. (разм.).

Тое, што і самавучка.

самавукам, прысл.

Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка.

  • Авалодаць граматай с.

самавучка, , м.; , ж..

Чалавек, які навучыўся чаму-н. самастойна, без сістэматычнага навучання і без кіраўніка.

  • Кравец с.

самавучыцель, , м.

Падручнік для вывучэння чаго-н. самастойна, без дапамогі кіраўніка.

  • С. ігры на баяне.
  • С. французскай мовы.

самавызначыцца, ; зак.

Вызначыць сваё месца ў жыцці, у грамадстве, усвядоміць свае грамадскія, класавыя, нацыянальныя інтарэсы.

|| незак. самавызначацца, .

|| наз. самавызначэнне, .

самавызначэнне, , н.

  1. гл. самавызначыцца.

  2. Вызначэнне, выяўленне народам сваёй волі ў адносінах свайго нацыянальнага і дзяржаўнага ладу.

    • Права нацый на с.

самавыкрыванне, і самавыкрыццё, , н.

Выкрыванне самога сябе, сваіх дзеянняў, учынкаў.

самавыхаванне, , н.

Выхаванне самога сябе.