Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохбор’е, , н.

Спартыўнае спаборніцтва па трох відах спорту ці па трох відах практыкаванняў у адным відзе спорту.

  • Лёгкаатлетычнае т.

трохвёрстка, , ж.

Геаграфічная карта, якая мае маштаб тры вярсты ў цалі.

трохвугольнік, і трыкутнік, , м.

  1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама ўсякі прадмет такой формы.

  2. Музычны ўдарны інструмент з загнутага металічнага прута ў форме трохвугольніка.

    • Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

трохвугольны, і трыкутны, .

Які мае тры вуглы, у форме трохвугольніка.

  • Трохвугольная пляцоўка.
  • Трохвугольная піраміда.

трохвымерны, , (спец.).

  1. Які мае тры вымярэнні (даўжыню, шырыню і вышыню).

  2. Які змяшчае тры часткі, тры рытмічныя меры.

    • Т. такт.

|| наз. трохвымернасць, .

трохвярстовы, .

  1. Працягласцю ў тры вярсты.

    • Трохвярстовая дыстанцыя.
  2. Які мае маштаб тры вярсты ў цалі.

    • Трохвярстовая карта.

трохгадзінны, .

  1. Які працягваецца тры гадзіны.

    • Трохгадзінная экскурсія.
  2. Прызначаны на тры гадзіны.

    • Т. цягнік.

трохгадовы, .

  1. Які праіснаваў, працягваецца тры гады.

    • Т. тэрмін.
    • Трохгадовае навучэнне.
  2. Узростам у тры гады.

    • Трохгадовае дзіця.

трохгоддзе, , н.

  1. Прамежак часу тэрмінам у тры гады.

  2. чаго. Гадавіна якой-н. падзеі, што была тры гады назад.

    • Т. вяселля.

|| прым. трохгадовы, .

трохгранны, .

  1. Які мае тры грані.

    • Т. напільнік.
  2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

    • Т. вугал.