Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самаацэнка, ✂, ж.

Ацэнка самога сябе, сваіх недахопаў і сваёй годнасці.

самабічаванне, ✂, н. (кніжн.).

Прычыненне сабе фізічных і маральных пакут, суровае асуджэнне сябе, сваіх паводзін, сваіх памылак.

самабор, ✂, м.:

  • абрус-самабор — у казках: чарадзейны абрус, на якім сама па сабе з’яўляецца жаданая яда.

|| прым. самаборны, ✂.

самабранка, ✂, ж.

Тое, што і самабор.

|| прым. самабраны, ✂.

самабытны, ✂.

Арыгінальны, не падобны на іншых, самастойны ў сваім развіцці.

  • С. талент.
  • Самабытная літаратура.

|| наз. самабытнасць, ✂.

самавалоданне, ✂, н.

Уменне валодаць сабою, стрыманасць і душэўная ўраўнаважанасць.

  • Праявіць с.

самавар, ✂, м.

Металічнае прыстасаванне для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне.

  • Ставіць с. (пачаць кіпяціць ваду ў самавары).
  • Электрычны с.

|| памянш. самаварчык, ✂.

|| прым. самаварны, ✂.

самавіты, ✂.

  1. Мажны, дзябёлы.

    • Плячысты с. асілак.
  2. Паважны, салідны.

    • С. мужчына.
  3. Поўны дастатку, эканамічна моцны, заможны.

    • Самавітая гаспадарка.
  4. (з адмоўем не). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой-н. якасці.

    • Дарога ўжо не самавітая.

|| наз. самавітасць, ✂.

самаволка, ✂, ж. (разм.).

Самавольная адлучка з работы, службы і пад.

  • Пайсці ў самаволку.

самавольнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паступаць самавольна.

|| наз. самавольнічанне, ✂.