Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзяржава, ✂, ж.

Асноўная палітычная арганізацыя грамадства на чале з урадам і яго органамі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца кіраванне, абарона эканамічнай і сацыяльнай структуры, ахоўваецца існуючы лад шляхам падпарадкавання класава-антаганістычных сіл; краіна з такой палітычнай арганізацыяй.

  • Граніцы дзяржавы.
  • Рабаўладальніцкая д.

|| прым. дзяржаўны, ✂.

дзяржанне, ✂, н.

Ручка якога-н. прадмета (лапаты, малатка, нажа і пад.).

  • Д. матыкі.
  • Д. нажа.

дзяржаўнасць, ✂, ж.

Дзяржаўны лад, арганізацыя дзяржавы.

дзяржаўны, ✂.

  1. гл. дзяржава.

  2. Здольны мысліць і дзейнічаць шырока і мудра, у маштабах усёй дзяржавы.

    • Д. розум.
    • Д. дзеяч.

дзяржстрах, ✂, м.

Скарачэнне: дзяржаўнае страхаванне.

|| прым. дзяржстрахаўскі, ✂.

дзяржыморда, ✂, м.

Тупы выканаўца грубай улады [ідзе ад гогалеўскага паліцэйскага з камедыі «Рэвізор»].

|| прым. дзяржымордаўскі, ✂.

дзяркач​1, ✂, м.

Сцёрты венік; галень.

  • Дзеркачамі дзеці мялі двор.

дзяркач​2, ✂, м. (абл.).

Невялікая лугавая птушка з характэрным скрыпучым крыкам; тое, што і драч.

дзярніна, ✂, ж.

Тое, што і дзёран, а таксама кавалак дзёрну.

  • Плугамі ўзнімалі дзярніну.
  • Дзярнінай абкладваюць клумбы.

дзярністы, ✂.

Густа парослы карэннем травяністых раслін.

  • Дзярністая глеба.

|| прым. дзярністасць, ✂.