Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ягадзіца, ✂, ж.

  1. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча.

  2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прым. ягадзічны, ✂.

ягаднік, ✂, м.

  1. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады.

  2. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).

|| ж. ягадніца, ✂.

|| прым. ягаднікавы, ✂.

ягамосць, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (уст.).

Форма звароту да каго-н.; пан, васпан.

  • Сядайце за стол, ягамосці.

ягдташ, ✂, м.

Паляўнічая сумка для дзічыны.

ягель, ✂, м.

Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох.

|| прым. ягельны, ✂.

  • Ягельнае покрыва.
  • Ягельная тундра.

ягніцца, ✂; незак.

Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца ​2.

|| зак. аягніцца, ✂.

|| наз. ягненне, ✂.

ягня, ✂ і ягнё, ✂, н.

Дзіцяня авечкі.

|| прым. ягнячы, ✂.

яго, займ.

  1. гл. ён.

  2. займ. прынал. Які належыць яму.

    • Яго сям’я.

ягоны, ✂; займ. прынал. (разм.).

Тое, што і яго (у 2 знач.).

ягуар, ✂, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы.

|| прым. ягуаравы, ✂.