Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шорхаць, ; незак.

Тое, што і шоргаць.

  • Шорхаў гэбель.
  • Пад нагамі шорхала лісце.
  • Ш. мятлой па панадворку.

|| наз. шорханне, .

шоры, .

  1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.

    • Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).
  2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл. шляя ў 2 знач.; спец.).

  3. перан. У некаторых выразах: тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле, абмежаванасць (кніжн.).

    • Ш. на вачах у каго-небудзь.

  • Браць у шоры, трымаць у шорах каго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.

|| прым. шорны, .

шост, , м.

Доўгая тонкая палка ці жэрдка.

  • Скачок з шастом (у спорце).

|| памянш. шасток, .

|| прым. шаставы, .

  • Шаставая лінія сувязі (на шастах).

шосты, .

  1. гл. шэсць.

  2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на шэсць.

    • Шостая частка.
    • Адна шостая (наз.).

шоу, нескл., н.

  1. Пышнае эстраднае відовішча.

    • Канцэрт-ш.
    • Ілюзійнае ш. (у цырку).
  2. перан. Што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект.

    • Палітычнае ш.

шоўк, , м.

  1. Ніткі, якія вырабляюцца з выдзяленняў вусеня шаўкапрада.

  2. Тканіна з такіх нітак, а таксама са штучнага, сінтэтычнага валакна.

  3. Адзенне з такой тканіны.

    • Хадзіць у шаўках.
    • У даўгу, як у шаўку (жарт. прымаўка: усім павінен).
  4. перан. Пра што-н. мяккае, шаўкавістае.

    • Ш. валасоў.

|| прым. шаўковы, .

шоўкаматанне, , н. (спец.).

Размотка шаўковых коканаў з мэтай атрымання шоўку-сырцу.

|| прым. шоўкаматальны, .

шоўкапрадзенне, , н.

Працэс вырабу шаўковай пражы з коканаў, якія не паддаюцца размотванню.

|| прым. шоўкапрадзільны, .