Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чужаземны, .

Тое, што і замежны (у 1 знач.), іншаземны.

  • Чужаземныя захопнікі.

чужаземшчына, , ж. (уст.).

  1. Чужая зямля, краіна; чужына.

  2. Усё чужое, чужаземнае (культура, звычаі і пад.).

чужак, , м. (разм.).

  1. Чужы, прышлы чалавек, чужынец.

  2. Чужы чалавек па духу, поглядах і пад. у якім-н. асяроддзі.

    • Ён ч. сярод іх.
  3. Не родны чалавек, не сваяк.

|| ж. чужачка, .

|| прым. чужацкі, .

чужанін, , м. (нар.-паэт.).

Чужынец.

чужаніца, , м.; , ж..

  1. Чужы, нетутэйшы чалавек; іншаземны захопнік.

  2. Чужы чалавек па духу, поглядах і пад. у якім-н. асяроддзі.

  3. Не родны чалавек, не сваяк.

чужародны, , ж. (кніжн.).

Чужы, неўласцівы, нехарактэрны для каго-, чаго-н.

  • Эпігонскі класіцызм ва ўмовах Беларусі ўспрымаўся як з’ява чужародная.

|| наз. чужароднасць, .

чужацца, ; незак.

  1. Пазбягаць каго-, чаго-н., цурацца.

    • Родныя не чужаліся яго.
  2. Не праяўляць цікавасці да чаго-н.

    • Крытык не чужаўся гісторыі.

чужы, .

  1. Не ўласны, які належыць каму-н. іншаму, не свой.

    • Чужая кніга.
    • Ч. дом.
    • Не браць чужога (наз.).
  2. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н.

  3. Які не з’яўляецца месцам пастаяннага жыхарства. радзімай для каго-н.

    • Чужая старонка.
  4. Не звязаны роднаснымі, сваяцкімі, блізкімі адносінамі.

    • Акрамя брата і сястры тут былі і чужыя людзі.

|| наз. чужасць, .

чужына, , ж.

Няродная, чужая краіна, зямля.

  • Жыць на чужыне.

чужынец, , м.

Чужы, нетутэйшы чалавек; вораг, захопнік.

  • Чужынцаў засмактаў дняпроўскі іл.

|| ж. чужынка, .

|| прым. чужынскі, .