Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цікаць, ✂; незак. (разм.).

Ціха і мерна пастукваць (звычайна пра гукі гадзіннікавага механізма).

|| аднакр. цікнуць, ✂.

|| наз. ціканне, ✂.

цік-так, ✂, гукаперайм. (разм.).

Пра гукі працуючага гадзіннікавага механізма.

цімафееўка, ✂, ж.

Кармавая расліна сямейства злакавых з коласападобнай мяцёлкай.

цімуравец, ✂, м.

Член дзіцячай добраахвотнай дружыны, які дапамагае сем’ям воінаў, інвалідам, дзецям-сіротам [ад імя Цімура, героя аповесці А.Гайдара].

|| прым. цімураўскі, ✂.

  • Ц. рух.

ціна, ✂, ж.

  1. Зялёныя водарасці, якія плаваюць густой масай у стаячай і мала праточнай вадзе.

  2. перан. Аб тым, што засмоктвае, аблытвае, пазбаўляе волі, свабоды дзеяння.

    • Ц. абывацельшчыны, мяшчанства засмоктвае бязвольных.

|| прым. цінны, ✂.

ціністы, ✂.

Пакрыты цінай, у якім многа ціны.

  • Ціністая сажалка.

|| наз. ціністасць, ✂.

цінькаць, ✂; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цінь-цінь» (пра птушак).

  • Цінькае сініца на асіне.

|| аднакр. цінькнуць, ✂.

|| наз. ціньканне, ✂.

ціпка, ✂, ж. (ласк.).

Курыца.

|| памянш. ціпачка, ✂.

ціпун, ✂, м.

Хвароба птушак — храсткаватая нарасць на канцы языка.

  • Ц. табе на язык (жартаўлівае пажаданне таму, хто сказаў тое, што не варта гаварыць).

ціпчак, ✂, м.

Стэпавая кармавая расліна сямейства злакавых.

|| прым. ціпчаковы, ✂.