Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хларафос, , м.

Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў барацьбе са шкоднымі насякомымі.

|| прым. хларафосны, .

хлароз, , м.

  1. Адна з форм малакроўя; бледная немач.

  2. Хвароба раслін, пры якой парушаецца ўтварэнне хларафілу і лісце жаўцее.

|| прым. хларозны, .

хларыды, , м.

  1. Злучэнні хлору з іншымі элементамі..

    • Хларыд натрыю.
  2. Мінералы, солі салянай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў хімічнай і харчовай прамысловасці.

|| прым. хларыдны, .

хларыты, , м.

  1. Група слюдападобных мінералаў зеленаватага колеру, якія ўваходзяць у склад многіх горных парод.

  2. Солі хлорыстай кіслаты.

|| прым. хларытавы, .

хларэла, , ж. (спец.).

Багатая на бялкі і тлушч аднаклетачная зялёная водарасць.

|| прым. хларэлавы, .

хлеб, , м.

  1. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

    • Чорны х.
    • Сітны х.
    • Пшанічны х.
  2. Зерне, якое мелецца на муку.

    • Нарыхтоўка хлеба.
    • Уборка хлеба.
    • Х. — усяму галава (прыказка).
  3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

    • Добра ўрадзіў хлеб.
    • Хлябы ў рост чалавека.
  4. Сродкі для існавання, заробак.

    • Цяжкай працай здабываць свой х.
    • Адабраць чужы х.

  • Аб адным хлебе (разм.) — без дадатковай стравы.

  • Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі існавання.

  • Зайцаў хлеб (разм. жарт.) — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

  • І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

  • Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

  • Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

  • Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на ўтрыманні, з чыёй-н. ласкі.

  • Не вялікі хлеб (разм.) — 1) не вельмі добра; 2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

  • Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

  • Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

  • Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябок, .

|| прым. хлебны, .

хлеба...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: хлеб, хлебны, напр. хлебазавод, хлебабулачны, хлебапастаўкі.

хлебабулачны, .

Які мае адносіны да хлебных вырабаў.

  • Хлебабулачнае прадпрыемства.

хлебазавод, , м.

Завод з механічнай выпечкай хлеба.

|| прым. хлебазаводскі, .

хлебаздача, , ж.

Планавая здача збожжа дзяржаве калгасамі і саўгасамі, фермерскімі гаспадаркамі.