хлеб,
-
Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.
- Чорны х.
- Сітны х.
- Пшанічны х.
-
Зерне, якое мелецца на муку.
- Нарыхтоўка хлеба.
- Уборка хлеба.
Х. — усяму галава (прыказка).
-
Зерневыя расліны (жыта, пшаніца
і пад. ) на корані.- Добра ўрадзіў хлеб.
- Хлябы ў рост чалавека.
-
Сродкі для існавання, заробак.
- Цяжкай працай здабываць свой х.
- Адабраць чужы х.
-
іншыя значэнні:
Аб адным хлебе (
разм. ) — без дадатковай стравы.Без хлеба сядзець (
разм. ) — быць незабяспечаным сродкамі існавання.Зайцаў хлеб (
разм. жарт. ) — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.І то хлеб (
разм. ) — і гэта добра.Лёгкі хлеб (
разм. ) — пра лёгкую, бестурботную працу.Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.
Жыць на ласкавым хлебе (
разм. ) — жыць на ўтрыманні, з чыёй-н. ласкі.Не вялікі хлеб (
разм. ) — 1) не вельмі добра; 2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.Пасадзіць на хлеб і ваду (
разм. ) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н. Хлеб ды соль (
разм. ) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).Цяжкі хлеб (
разм. ) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)