Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэрмадынаміка, , ж.

Раздзел фізікі, які вывучае законы цеплавога руху і яго ўплыў на ўласцівасці фізічных цел.

|| прым. тэрмадынамічны, .

тэрмас, , м.

Спецыяльная пасудзіна для захоўвання змесціва пры пастаяннай тэмпературы.

  • Кава ў тэрмасе.

|| прым. тэрмасны, .

  • Т. корак.

тэрмастат, , м. (спец.).

Прыбор для падтрымання пастаяннай тэмпературы.

|| прым. тэрмастатны, .

тэрмаўстойлівы, , (спец.).

Які вытрымлівае высокую тэмпературу.

  • Тэрмаўстойлівая пластмаса.

|| наз. тэрмаўстойлівасць, .

тэрмаядзерны, .

Які адносіцца да ядзерных рэакцый пры звышвысокіх тэмпературах.

  • Тэрмаядзерная рэакцыя.

тэрмін1, , м.

  1. Пэўны адрэзак часу, адведзены для чаго-н.

    • Закончыць работу ў месячны т.
  2. Вызначаны час, дата, да наступлення якой або пасля якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца.

    • Набліжаўся т. уступных экзаменаў.

тэрмін2, , м.

Слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце якой-н. спецыяльнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і пад.

  • Тэхнічны т.
  • Мовазнаўчы т.

тэрмінал, , м. (спец.).

  1. Частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя грузы.

  2. Устройства ў ЭВМ, прызначанае для ўводу і вываду інфармацыі.

|| прым. тэрмінальны, .

тэрміналогія, , ж.

Сукупнасць, сістэма тэрмінаў якой-н. навукі, галіны тэхнікі, віду мастацтва.

  • Т. фізікі.
  • Т. філасофіі.
  • Т. розных галін.

|| прым. тэрміналагічны, .

тэрміновы, .

  1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння.

    • Т. заказ.
  2. Разлічаны на пэўны тэрмін.

    • Т. ўклад.
  3. Які адбываецца ў вызначаныя законам для чаго-н. тэрміны.

    • Тэрміновая ваенная служба.

|| наз. тэрміновасць, .