Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тэасофія, , ж.

Вучэнне пра непасрэднае спасціжэнне боскіх тайнаў, пра зносіны з тым светам.

|| прым. тэасофскі, і тэасафічны, .

тэатр, , м.

  1. Род мастацтва, у якім жыццё адлюстроўваецца праз драматычнае дзеянне на сцэне.

    • Музычны т.
    • Захапляцца тэатрам.
  2. Установа, якая мае пэўны састаў артыстаў і ставіць спектаклі, а таксама памяшканне, дзе на сцэне паказваюцца драматычныя творы.

    • Калектыў тэатра.
    • Працаваць у тэатры.
  3. Сукупнасць драматычных твораў (пісьменніка або літаратурнай школы).

    • Т. Шэкспіра.
  4. перан. Месца, дзе разгортваюцца, адбываюцца якія-н. значныя падзеі.

    • Т. ваенных дзеянняў.

  • Акадэмічны тэатр — ганаровая назва, якая прысвойваецца ўзорным дзяржаўным тэатрам.

|| прым. тэатральны, .

тэатразнавец, , м.

Спецыяліст у галіне тэатразнаўства.

тэатразнаўства, , н.

Галіна мастацтвазнаўства, прысвечаная вывучэнню тэатра, яго тэорыі, гісторыі і ролі ў грамадскім жыцці.

|| прым. тэатразнаўчы, .

тэатрал, , м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра.

|| ж. тэатралка, .

тэатралізаваць, ; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) для тэатра, для паказу ў тэатры.

  • Т. раман.

|| наз. тэатралізацыя, .

тэатральны, .

  1. гл. тэатр.

  2. перан. Ненатуральны, паказны, разлічаны на знешні эфект.

    • Т. жэст.

|| наз. тэатральнасць, .

тэбеневаць, ; незак. (спец.).

Знаходзіцца зімой на пашы, пакрытай снегам.

тэбенёўка, , ж. (спец.).

Пасьба сельскагаспадарчай жывёлы на пашы, пакрытай снегам.

тэза, , ж. (спец.).

Тое, што і тэзіс (у 1 знач.).