Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыбалоўства, ✂, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. рыбалавецкі, ✂.

  • Рыбалавецкая арцель.
  • Р. траўлер.

рыбаход, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для самастойнага праходу рыбы цераз штучныя і натуральныя перашкоды (плаціны, вадаспады і інш.).

|| прым. рыбаходны, ✂.

рыбачыць, ✂; незак. (разм.).

Займацца рыбнай лоўляй; быць рыбаком.

рыбец, ✂, м.

Прамысловая рыба сямейства карпавых.

рыбіна, ✂, ж. (разм.).

Адна рыба, звычайна буйная.

рыбнагляд, ✂, м. (афіц.).

Нагляд за выкананнем правіл рыбалоўства.

  • Дзяржаўны р.

|| прым. рыбнаглядны, ✂.

рыбнік, ✂, м.

Спецыяліст па рыбалоўству; работнік рыбных промыслаў.

рывок, ✂, м.

  1. Рэзкі, парывісты рух рукамі або целам.

    • Ускочыць на каня спрытным рыўком.
  2. У цяжкай атлетыцы: пад’ём цяжару над галавой на выцягнутых руках адным бесперапынным рухам.

    • Вынікі ў рыўку.
  3. перан. Рэзкае ўзмацненне, якое парушае агульны рытм работы.

    • Праца без рыўкоў.

|| прым. рыўковы, ✂.

рыгарызм, ✂, м. (кніжн.).

Празмерная строгасць, прамалінейнасць у выкананні маральных прынцыпаў, у паводзінах.

|| прым. рыгарыстычны, ✂.

рыгарыст, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які вызначаецца рыгарызмам.

|| ж. рыгарыстка, ✂.