Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

п’яны, .

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

    • П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка).
    • Што ў цвярозага наўме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка).
    • П. ад радасці (перан.).
  2. Уласцівы захмялелым людзям.

    • П. голас.
  3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).

    • П. напітак.

п’яўка, , ж.

  1. Прэснаводны чарвяк, які корміцца кроўю жывёл, прысмоктваючыся да іх цела.

    • Медыцынская п. (для кровапускання).
    • Ставіць п’яўкі.
  2. перан. Пра скупога і жорсткага чалавека, які эксплуатуе іншых.