Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зімоўка, ✂, ж.

  1. гл. зімаваць.

  2. Тое, што і зімовішча.

    • Пабудаваць зімоўку.

зімоўшчык, ✂, м.

Чалавек, які знаходзіцца дзе-н. на зімоўцы.

  • Палярныя зімоўшчыкі.

|| ж. зімоўшчыца, ✂.

зірк у знач. вык. (разм.).

Ужыв. замест дзеясл. зірнуць, зіркнуць пры выражэнні нечаканасці, раптоўнасці выяўлення ці наступлення чаго-н.

  • Я з. пад елку, а там тры баравікі стаяць.

зіркасты, ✂ і зіркаты, ✂ (разм.).

  1. З вялікімі вачамі, вірлавокі.

  2. З вострым зрокам, зоркі.

|| наз. зіркастасць, ✂ і зіркатасць, ✂.

зіркаць, ✂; незак. (разм.).

Кідаць позірк на каго-, што-н., пазіраць.

  • З. па баках.

|| аднакр. зіркнуць, ✂ і зірнуць, ✂.

зіхатлівы, ✂.

Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.

  • Зіхатлівае сонца.
  • Стаяла зіхатлівая раніца.
  • Зіхатлівая прыгажосць (перан.).

|| наз. зіхатлівасць, ✂.

зіхацець, ✂; незак.

Блішчэць, ззяць пералівістым святлом; пералівацца, адбіваючы святло.

  • Зіхацелі зоркі.
  • На мокрай траве зіхаціць раса.
  • У кватэры ўсё зіхаціць ад чысціні (вылучаецца чысцінёй).

|| наз. зіхаценне, ✂.

зіянне, ✂, н.

У мовазнаўстве: збег двух ці больш галосных у слове або на стыку двух слоў, напр. аэраплан, добра адпачыць.