зіхацець дзеяслоў | незакончанае трыванне
Блішчэць, ззяць пералівістым святлом; пералівацца, адбіваючы святло.
- Зіхацелі зоркі.
- На мокрай траве зіхаціць раса.
- У кватэры ўсё зіхаціць ад чысціні (вылучаецца чысцінёй).
|| назоўнік: зіхаценне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)